У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бурнанвіль.
Аўгуст (Агюст) Бурнанві́ль (дацк.: August Bournonville, 21 жніўня 1805, Капенгаген — 30 лістапада 1879, Капенгаген) — дацкі артыст балета, балетмайстар, педагог.
Біяграфія
У 1826 годзе скончыў школу Парыжскай оперы.
З 1830 года — саліст і балетмайстар Каралеўскага дацкага балета (руск.) (бел., выкладаў танцы пры двары.
Творчасць
У пастаноўках спалучаў класічны і характарны танцы, шырока выкарыстоўваў фальклор.
Паставіў больш за 50 балетаў, пераважна на музыку дацкіх кампазітараў, фарміраваў своеасаблівасць дацкага балета, распрацоўваў мімічную выразнасць, віртуознасць мужчынскага танца.
Стварыў методыку выкладання танца, т. зв. «ўрок Бурнанвіля» (запісаны яго вучнямі і ўвайшоў у балетную педыгагічную практыку).
Зноскі
Літаратура
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|