Ахозія (іўр.: אֲחַזְיָהוּ, Ахазіяху — «той, каго падтрымлівае Іегова»), сын Іярама — цар Іўдзейскага царства, які кіраваў з 843 па 842 г. да н.э. (па іншых звестках, у 842—841 да н.э.).
Біяграфія
Згодна з 4 Цар. 8:21, пачаў валадарыць ва ўзросце 22 гадоў і кіраваў дзяржавай 1 год. Ахозія цалкам прытрымліваўся палітыкі свайго бацькі Іярама, працягваў справу Іярама па насаджэнню язычніцтва. У знешняй палітыцы працягваў унію з Ізраілем. Разам з царом Іярамам зрабіў беспаспяховы паход супраць сірыйскага цара Азаіла. У бітве атрымаў цяжкую рану, пасля чаго адбыў на лячэнне ў Язрээль да свайго дзядзькі Іярама, дзе быў засцігнуты паўстаннем Іуя. Згодна з апісаннем Бібліі ў 4 Цар., Ахозія і Іярам, не ведаючы пра намеры Іуя, выйшлі яму насустрач. Занадта позна даведаўшыся пра намеры Іуя, Ахозія пачаў ратавацца ад Іуя, але таму ўдалося смяротна параніць цара. Памёр Ахозія ў Мегідоне, пасля смерці адвезены і пахаваны ў Іерусаліме. У цэлым яго нядоўгае кіраванне адзначалася рэлігійным, эканамічным і палітычным крызісам.