Асуан — мухафаза ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет. Адміністрацыйны цэнтр - горад Асуан. Размешчана на поўдні краіны, у даліне Ніла. Знаходзіцца на захад ад мухафазы Чырвонае Мора, на ўсход ад мухафазы Новая Даліна. На поўначы мяжуе з мухафазай Кена, на поўдні - з Суданам.
Мухафаза славіцца сваімі гістарычнымі помнікамі часоў фараонаў (Абу-Сімбел, Філы, Элефанціна, Нехен, храмы Ком-Омба, Эсны), а таксама Асуанскай плацінай.
Насельніцтва
Насельніцтва мухафазы складае 1.184.432 чалавек (2006). Акрамя арабаў Егіпта, тут пражываюць розныя этнічныя групы нубійцаў, а таксама значная доля бедуінаў, якія вядуць качавы лад жыцця (бені хіляль, джаафра, абабда, ансар, алікат, мунакара і інш.)
- ↑ а б http://www.geohive.com/cntry/egypt.aspx
- ↑ https://www.citypopulation.de/Egypt-Cities.html