Арышт (ням.: Arrest, ад лац.: arrestum — судовая пастанова):
- Арышт у крымінальным працэсе — мера стрымання; часовае пазбаўленне волі, узяцце пад варту абвінавачанага (падсуднага) паводле санкцыі пракурора або рашэння суда;
- Арышт дысцыплінарны — мера дысцыплінарнага спагнання, якая ўжываецца да ваеннаслужачых і супрацоўнікаў унутраных спраў за наўмыснае парушэнне службовай дысцыпліны і інш.;
- Арышт адміністрацыйны — мера адміністрацыйнага спагнання, якое назначае раённы суд або суддзя за асобныя віды адміністрацыйных правапарушэнняў;
- Арышт маёмасці — забарона распараджацца маёмасцю; прымусовая мера, якую выкарыстоўваюць органы следства і суда для забеспячэння цывільнага іску і канфіскацыі;
- Арышт Ісуса
Літаратура