Артур Джон Кро́нквіст (англ.: Arthur John Cronquist, 1919—1992) — амерыканскі батанік, распрацоўшчык таксанамічнай сістэмы класіфікацыі кветкавых раслін, вядомай як Сістэма Кронквіста, якую ён выклаў у працах:
- Адзіная сістэма класіфікацыі кветкавых раслін (An Integrated System of Classification of Flowing Plants), 1981;
- Эвалюцыя і класіфікацыя кветкавых раслін (The Evolution and Classification of Flowing Plants), першае выданне — 1968, другое — 1988.
Ушанаванне
У гонар Кронквіста названы роды раслін Cronquistia R.M.King і Cronquistianthus R.M.King & H.Rob.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Arthur Cronquist // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Barkley Theodore M. In Memoriam: Arthur Cronquist: An Appreciation //Bulletin of the Torrey Botanical Club.- 1992.- vol. 119.- P. 458—463.