Яго бацькам быў персідскі цар Ездыгерд II. На момант яго смерці Армізд знаходзіўся побач з Ктэсіфонам, у той час як яго малодшы брат Пероз знаходзіўся ва ўсходняй частцы дзяржавы — у Сістане. Калі Ездыгерд сканаў у Парсе, Армізд стаў царом. У адказ на гэта Пероз падняў паўстанне, звярнуўшыся па дапамогу да эфталітаў і ўгаварыў іх цара, што Армізд несправядліва ўзурпаваў яго законнае месца. Атрымаўшы ваенную дапамогу ад эфталітаў, Пероз вярнуўся, разбіў Армізда і пакараў яго смерцю ў 459 годзе.
Зноскі
Літаратура
Дашков С. Б. Цари царей — Сасаниды. История Ирана III—VII вв. в легендах, исторических хрониках и современных исследованиях. — М.: СМИ-АЗИЯ, 2008. — 352 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-91660-001-8