Аркнейскія астравы (англ.: Orkney Islands, шатл. гэл.: Àrcaibh, састарэлая назва Аркадскія астравы) складаюць адну з 32 абласцей Шатландыі. У склад уваходзяць каля 20 заселеных астравоў і 50 зусім невялікіх. Аддалены ад паўночнага ўзбярэжжа Кейтнеса, вобласці на поўначы Шатландыі, прыкладна на 16 кіламетраў. Найбуйнейшы востраў, Мейнленд, плошчай 523 км², дзявяты па велічыні востраў з тых, што ляжаць вакол Вялікабрытаніі.
Апроч іншага, дзеянне камп’ютарнай-ролевай гульні The Bard's Tale паходзіць на Аркнейскіх астравах, дзе ігрок можа наведаць такія гарады, як Керкуал, Фінстаун ці Стромнес.