Апаладор Дамаскі — інжынер, архітэктар, канструктар і скульптар, які меў поспех у II стагоддзі н. э.
Апаладор быў родам з Дамаска, Рымская Сірыя, арамей паводле паходжання[2][3][4][5]. Ён быў улюбёнцам Траяна, для якога ён пабудаваў мост праз Дунай (даўжыня звыш 1 км) для кампаніі 105—106 гадоў у Дакіі. Ён таксама спраектаваў форум і калону Траяна ў Рыме, апроч іншых, меншых праектаў. Апаладор таксама спраектаваў трыўмфальную арку Траяна ў Беневента і Анконе. Ён таксама лічыцца стваральнікам рымскага Пантэона і моста Алканeтар у Іспаніі. У 106 годзе ён таксама завяршыў ці аднавіў адэонДаміцыяна, будаўніцтва якога было пачата на Марсавым полі ў часы Даміцыяна.
Калона Траяна, размешчаная ў цэнтры аднайменнага форума, вядомая як першы трыўмфальны манумент такога роду. У часы кіравання Адрыяна, якога ён пакрыўдзіў насмешкай над яго дзейнасцю ў ролі артыста і архітэктара (за планы імператара Адрыяна для храма Венеры), Апаладор быў сасланы і неўзабаве, абвінавачаны ў выдуманых злачынствах, быў прысуджаны да смерці (Дыян Касій, LXIX, 4). Ён таксама напісаў навуковую працу «Аблогавыя механізмы» (грэч. Πολιορκητικά), якая была прысвечана Адрыяну.
Гісторыя пра смерць Апаладора паказвае працяглую варожасць у адносінах да Адрыяна ў сенатарскіх кругах працяглы час пасля яго кіравання, бо раз Дыян Касій уключыў яе ў сваю працу, то ён у гэта верыў. З тых часоў многія ўспрынялі за праўду гэты эпізод, але многае ў гэтай гісторыі не стасуецца і некаторыя вучоныя адмаўляюць яе гістарычнасць, напрыклад Р. Т. Рыдлі ў працы «Апаладор з Дамаска» (1989)
↑George Sarton (1936), «The Unity and Diversity of the Mediterranean World», Osiris2: 406—463 [430]
↑Giuliana Calcani, Maamoun Abdulkarim (2003), Apollodorus of Damascus and Trajan's Column: From Tradition to Project, L'Erma di Bretschneider, p. 11, ISBN8882652335, ...focusing on the brilliant architect Apollodorus of Damascus. This famous Syrian personage represents...
↑Giuliana Calcani, Maamoun Abdulkarim (2003), Apollodorus of Damascus and Trajan's Column: From Tradition to Project, L'Erma di Bretschneider, p. 55, ISBN8882652335