Выхаванец мінскай футбольнай школы «Змена», пазней трапіў у «Дынама», дзе выступаў за моладзевыя каманды. У пачатку 2010 года, пасля паспяховага выступу за юнацкую зборную на мемарыяле Гранаткіна ў Санкт-Пецярбургу, быў запрошаны ў казанскі «Рубін»[4]. У сезоне 2010 выступаў за дубль казанскага клуба, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь[5][6], сезон 2011 правёў у складзе «Партызана-2»[7].
У пачатку 2012 года праходзіў прагляд у латвійскім «Вэнтспілсе» і «Гарадзеі»[8], аднак толькі ўлетку, уладзіўшы ўсе фармальнасці з «Рубінам», на правах арэнды перайшоў у беларускі клуб[9].
У 2013 годзе, пакінуўшы «Рубін», стаў іграком «Гарадзеі» на трывалай аснове. З цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка «цукровых». Па выніках сезона 2015 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 дэбютаваў у Вышэйшай лізе і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне.
У снежні 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[10]. У складзе дынамаўцаў стаў асноўным нападнікам, у сезоне 2017 з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце.
У ліпені 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з бельгійскім клубам «Локерэн»[11]. Аднак, не здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды, часцей выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2019 года, пасля таго як «Локерэн» страціў шанцы на захаванне месца з элітным дывізіёне, разарваў кантракт з клубам і ў якасці свабоднага агента перайшоў у барысаўскі БАТЭ[12]. Пачынаў сезон асноўным нападнікам каманды, аднак пазней стаў шмат прапускаць з-за траўм, з верасня да канца сезона 2019 не з’яўляўся на полі. 2020 год пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак з мая зноў выбыў з-за траўмы, за асноўную каманду наступны раз згуляў толькі ў лістападзе. У 2021 годзе выйшаў на поле за БАТЭ толькі 2 сакавіка ў матчы Суперкубка Беларусі, пасля чаго чарговы раз выбыў з-за траўмы. У чэрвені 2021 года кантракт з барысаўскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[13].
Неўзабаве пасля сыходу з БАТЭ стаў іграком гродзенскага «Нёмана», падпісаўшы кантракт да канца сезона 2021[14]. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, толькі часам выхадзіў на замену. У студзені 2022 года стала вядома, што нападнік па заканчэнні кантракта пакідае гродзенскі клуб[15].
У лютым 2022 года далучыўся да казахстанскага «Акжайыка»[16], аднак ужо праз некалькі тыдняў пакінуў клуб, так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах[17]. У сакавіку 2022 года падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам»[18], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У чэрвені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[19].
У ліпені 2022 года стаў трэніравацца з «Астраўцом» і ў выніку папоўніў склад каманды[20]. У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Астравец»[21], аднак у пачатку 2023 года зноў пачаў трэніравацца з камандай і ў сакавіку падоўжыў пагадненне з клубам[22]. З чэрвеня 2023 года перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2023 года пакінуў «Астравец»[23].
У маі 2017 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, аднак тады так і не згуляў за яе з-за ваенных збораў[24]. Дэбютаваў за зборную 31 жніўня 2017 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Люксембурга, выйшаўшы на замену ў другім тайме.