Анатомія раслін — раздзел батанікі, які вывучае ўнутраную будову органаў і тканак раслін.
Гісторыя
Узнікненне і развіццё анатоміі раслін звязана з вынаходствам мікраскопа і працамі італьянскагабіёлагаМ. Мальпігі і англійскагабатанікаН. Гру(руск.) (бел. (мікраскапічнае вывучэнне раслінных аб’ектаў; 2-я палова XVII стагоддзя), стварэннем клетачнай тэорыі (нямецкібіёлагТ. Шван, 1839), даследаваннем раслінных тканак, клетак і іх арганоідаў (2-я палова XIX ст. — пач. XX ст.) паралельна з вывучэннем іх росту, развіцця і дыферэнцыроўкі ў працэсе антагенезу.