Амёбы (Amoeba, ад грэч. αμοιβή «змена») — род мікраскапічных аднаклетачных жывёл з сямейства Amoebidae. У амёб няправільная, пастаянна зменлівая форма. Перасоўваецца пры дапамозе псеўдаподый.
Водзяцца ў сажалках, у вільготнай глебе, ў вантробах жывёл; яны складаюцца з тонкай вонкавай абалонкі клеткі, вялікага ядра, пажыўной і скарачальнай вакуолі і тлушчавых глобул. Яны размножваюцца бінарным дзяленнем. Даўжыня да 0,3 мм. Найбольш вядомы від — амёба звычайная (Amoeba proteus).
Літаратура