Баранэса Амелі Натомб (фр.: Amélie Nothomb), народжаная Фабіен-Клер Натомб (фр.: Fabienne-Claire Nothomb; нар. 9 ліпеня 1966, Этэрбек) — бельгійская франкамоўная пісьменніца.
Біяграфія
Нарадзілася ў 1966 годзе ў Этэрбеку, Бельгія, у сям’і барона Патрыка Натомба (1936—2020). Яе бацька быў дыпламатам, Амелі ў дзяцінстве жыла ў розных краінах — Кітаі, ЗША, Лаосе, Бірме, Японіі і Бангладэш. Гэты адрэзак яе жыцця пакінуў значны адбітак на творчасці пісьменніцы. Старэйшая сястра Амелі Джульета таксама пісьменніца.
Пасля вяртання ў Бельгію васямнаццацігадовая Натомб паступіла на аддзяленне раманскіх моў Брусельскага франкамоўнага вольнага ўніверсітэта. Праз пяць гадоў едзе ў Токіа. Гэты досвед захаваны ў яе рамане «Страх і трымценне», уганараваны Вялікай прэміі Французскай акадэміі.
17 ліпеня 2015 года кароль Філіп надаў пісьменніцы баронскі тытул, які належыць яе бацьку. Па словах Амелі Натомб: «Хоць і дачка арыстакрата, я не мела тытула. Я магла б яго атрымаць, толькі выйшаўшы замуж, але гэта нават не абмяркоўваецца. Уявіце, аднак, што я анабліраваная ўжо тры тыдні. Мой бацька быў гэтым падмануты: вось з гэтага часу я баранэса Натомб… па-ранейшаму самотная».
У яе гонар названы астэроід (227641) Натомб.
Зноскі