У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Хартонік.
Аляксей Аляксеевіч Хартонік (1926 —) — беларускі ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (Смаленск, 1965). Дацэнт (1973). Заслужаны ўрач БССР (1981)[1].
Біяграфія
Скончыў медыцынскае вучылішча, 1945; фельчар станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ў Баранавічах, 1945—1946. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, 1951. Загадчык Ляскавіцкага сельскага ўрачэбнага участка, 1951—1952; ардынатар хірургічнага аддзялення Мазырскай гарадской бальніцы, 1952—1976[2].
У 1957—1965 гадах загадчык хірургічнага аддзялення Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы (Гродзенская вобласць), адначасова выкладчык хірургіі і анатоміі медыцынскага вучылішча[1].
Асістэнт 1-й кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1965—1973, адначасова намеснік дэкана лячэбнага факультэта, 1970—1971, дэкан стаматалагічнага факультэта, 1971—1987[2].
Дацэнт 1-й кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута (1973—1994), выконваў абавязкі загадчыка 3-й кафедры хірургічных хвароб (1989)[1].
Дыспетчар навучальнага аддзела МДМІ з 1995 года[2].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: хірургія язвавай хваробы страўніка; кансерватыўнае і аператыўнае лячэнне вострага панкрэатыту; «тлушчавая дыета (руск.) (бел.»; дыягностыка дэструктыўнага халецыстыту; лапараскапія ў ранняй дыягностыцы вострых аментытаў; рэзекцыя сальніка малымі порцыямі[1].
Аўтар каля 50 навуковых работ.
Бібліяграфія
- Профилактика и лечение сельскохозяйственных травм у колхозников Слонимского района : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / А. А. Хартоник. — Смоленск, 1965.
Грамадская дзейнасць
Дэпутат Слонімскага гарадскога савета (1961), Гродзенскага абласнога савета (1963)[2].
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі, значкамі, у т. л. «Выдатнік аховы здароўя», 1973. Прысвоена ганаровае званне заслужанага ўрача БССР, 1981[2].
Зноскі
Літаратура
- Библиография диссертаций, защищенных и подготовленных в Белорусской ССР (1956—1965). — Минск, 1966.