Аляксандр Война-Ясянецкі (? — 1698) — вялікалітоўскі ўраднік.
Паходзіў са шляхецкага роду Войнаў-Ясянецкіх герба «Гакі».
Войскі віцебскі, кашталян новагародскі з 15 ліпеня 1684 года.
Меў сына Стафана і 2 дачок, адна з якіх выйшла за Яна Тызенгаўза, а другая, Тэрэза, выйшла спачатку за Шымана Караля Агінскага, а пасля яго смерці (1699) за Станіслава Панятоўскага, падскарбія вялікага літоўскага.