У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Брукнер.
Аляксандр Бру́кнер (польск.: Aleksander Brückner, 29 студзеня 1856, Бэрэжаны — 24 мая 1939, Берлін) — польскі гісторык літаратуры і мовазнаўца, Замежны член-карэспандэнт Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1889), член Польскай (1888) і Сербскай (укр.) (бел. акадэмій навук, Каралеўскага навуковага таварыства Чэхіі (польск.) (бел..
Біяграфія
У 1875 годзе скончыў Львоўскі ўніверсітэт, дзе спецыялізаваўся па класічных мовах, займаўся індаеўрапейскім і славянскім мовазнаўствам. У 1877 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Літоўска-славянскія пошукі. Славянская лексіка ў літоўскай мове». З 1876 па 1878 год вывучаў славістыку ў Лейпцыгскім і Берлінскім універсітэтах. З 1878 па 1881 год прыват-дацэнт у Львоўскім універсітэце, выкладаў граматыку славянскіх моў. З 1881 года — прафесар славянскіх моў і літаратур Берлінскага ўніверсітэта. Даследаваў этымалогію і тапаніміку, літуаністыку (польск.) (бел., этнаграфію, гісторыю рускай літаратуры і фальклору.
У 1904 годзе звярнуўся з прапановай вылучыць Элізу Ажэшка на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
Крыніцы
Літаратура
- Каханоўскі Г. А., Мальдзіс А. I. Бру́кнер Аляксандр // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 88—89. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- Дзендзелівський Й. О. Брюкнер Александр // Енциклопедія сучасної України : у 30 т. / ред. кол. І. М. Дзюба [та ін.]. — К.: НАН України, НТШ, Координаційне бюро енциклопедії сучасної України НАН України, 2004. — Т. 3 : Біо — Бя.. — С. 497.
- Дзендзелівський Й. О. Брюкнер Александр // Українська мова (укр.) (бел. : енциклопедія. — К. : Українська енциклопедія, 2000. — ISBN 966-7492-07-9.
- Ісаєвич Я. Д. Брюкнер Александер // 384 // Енциклопедія історії України[ru] : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій[ru] (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: «Наукова думка[ru]», 2003. — Т. 1 : А — В.— С. 384. — ISBN 966-00-0734-5. (укр.)
- Ткачов С., Ханас В. Брюкнер Александер // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2004. — Т. 1 : А — Й. — С. 189. — ISBN 966-528-197-6.
- Шевченківський словник : у 2 т. / Інститут літератури ім. Т. Г. Шевченка Академії Наук УРСР. — Київ : Головна редакція УРЕ, 1978.
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|