Аляксандр-Франсуа Дэпорт
Аляксандр-Франсуа Дэпорт (фр. Alexandre-François Desportes; 24 лютага 1661, Шампіньёль — 20 красавіка 1743, Парыж) — французскі жывапісец. БіяграфіяАляксандр-Франсуа Дэпорт нарадзіўся ў 1661 годзе ў сям’і аратага. У 1673 годзе Дэпорт пераехаў у Парыж, дзе вучыўся ў фламандскага мастака Нікасіуса Бернаерста. У 1695—1696 гадах працаваў у Варшаве і быў прыдворным мастаком Яна III Сабескага і пісаў партрэты польскіх арыстакратаў. Пасля вяртання з Польшчы Дэпорт правёў шэсць месяцаў у Англіі, затым стаў прыдворным мастаком у Людовіка XIV і Людовіка XV, дзе, у прыватнасці, маляваў трафеі прыдворнага палявання. Ён зрабіў таксама партрэты лепшых яго сабак: Бланш, Пон, Зэт і іншых. У 1699 годзе прыняў у Акадэмію жывапісу і скульптуры. Карціна «Нацюрморт з сабакам і бітай дзічынай у ружовага куста» — стала адной з пазнавальных прац Дэпорта. Пасля яго смерці ў Парыжы засталася значная частка работ у яго студыі, у якой таксама вучыўся яго пляменнік Нікаля. Дэпорт пахаваны ў царкве святога Германа (Жэрмена) у Парыжы. Зноскі
Information related to Аляксандр-Франсуа Дэпорт |