У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Латуада.
Альберта Латуада (італ.: Alberto Lattuada, 13 лістапада 1914, Мілан — 3 ліпеня 2005, Арвіета) — італьянскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Аўтар шэрагу экранізацый.
Біяграфія
Сын кампазітара Фелічэ Латуады. Атрымаў архітэктурную адукацыю, выступаў як мастацкі крытык. Першы фільм — «Джакома-ідэаліст» — паставіў у 1942 годзе. Удзельнічаў у рабоце над некалькімі дакументальнымі карцінамі. Фільмы «Бандыт» (1946) і «Без жалю» (1948) вытрыманы ў духу неарэалізму. Асаблівую цікавасць уяўляе фільм «Млын на рацэ По» (1949), дзе неарэалістычны метад ужыты да гістарычнага матэрыялу (італьянская вёска XIX стагоддзя).
Памёр ад хваробы Альцгеймера.
Латуада экранізаваў творы італьянскіх класікаў: ад Н. Макіявелі («Мандрагора», 1960) да блізкага па духу неарэалістам Дж. Вергі («Ваўчыца», 1953) і Габрыэле Д’Анунцыа).
Фільмаграфія
Зноскі
- ↑ а б Alberto Lattuada // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Alberto Lattuada // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 3 мая 2024.
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|