Алея кіно
«Алея кіно» з’явілася 17 верасня 2016 годзе ў дзень святкавання 888-годдзя Гродна і ўключае назвы фільмаў, якія здымаліся ў горадзе. Алея складаецца з гранітных пліт з назвамі фільмаў і датай іх выхаду, якія размешчаны на пляцоўцы каля моладзевага цэнтра «Гродна» на Савецкай вуліцы. ГісторыяАўтарам ідэі выступіў журналіст і кіраўнік фотаклуба «Гродна» Аляксандр Ласмінскі. Ідэю па стварэнні першай у Беларусі алеі кіно падтрымалі абласныя і гарадскія ўлады. Алею, па традыцыі кіношнікаў, адкрылі разбіваннем талеркі намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч і старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. На ганаровай цырымоніі гарадзенскія акцёры ўзнавілі кадры з фільмаў. Пліты для алеі выраблены на Гродзенскім камнеапрацоўчым заводзе.[1][2][3][4] Яшчэ сем пліт з'явілася год пасля адрыцця алеі[5]. У цырымоніі закладкі новых пліт 23 верасня 2017 года прымалі ўдзел старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў і намеснік старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Зоя Кулеша. Планавалася, што алея будзе штогод папаўняцца новымі кінастужкамі (усяго ў горадзе здымалі эпізоды больш за 50 фільмаў).[6][7][8] У планах было таксама ўключэнне алеі ў гарадскі турыстычны маршрут, прысвечаны фільмам, якія здымалі ў Гродне[9][10]. Імянныя пліты алеі
Пры гэтым стужку «Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi» насамрэч, нягледзячы на назву, у Гродне не здымалі[14]. КрытыкаЖурналістамі адзначалася, што пераважная большасць сучасных фільмаў з алеі адлюстроўве сам горад у лепшым выпадку ў якасці эпізадычных дэкарацый для постсавецкіх батальных фільмаў выключна на тэматыку II сусветнай вайны[15]. Сапраўды «гарадзенскіх» фільмаў, па якіх можна прачытаць архітэктуру і атмасферу горада, адзінкі. Зноскі
Спасылкі
Information related to Алея кіно |