Алаза́ні (груз.ალაზანი [Алазані], азерб.: Qanıx [Ганых], авар.: Алазан, чач.: Алаз) — рака на ўсходзе Грузіі і захадзе Азербайджана, часткова фарміруе мяжу паміж дзвюма рэспублікамі.
Даўжыня Алазані — 351 км, плошча вадазбору — каля 10 800 км². Сярэдні расход вады 98 м³/с[1]. Бярэ пачатак на паўднёвых схілах Вялікага Каўказа.
Цяпер упадае ў Мінгечаўрскае вадасховішча, раней з’яўлялася адным з найбуйнейшых левых прытокаў ракі Кура.
Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 18. — 538 с. — 100 000 экз.
Алазани // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 32. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)