Аксель Паўльсен

Аксель Паўльсен
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя канькабежны спорт[2] і фігурнае катанне
Нарадзіўся 18 ліпеня 1855(1855-07-18)[1]
Памёр 9 лютага 1938(1938-02-09) (82 гады)
Пахаванне
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аксель Рудольф Паўльсен (нарв.: Axel Rudolf Paulsen; 18 ліпеня 1855, Акер, Акерсхус — 9 лютага 1938, Несодэн, Акерсхус) — нарвежскі фігурыст і канькабежац, вынаходнік аднаго з найбольш складаных скачкоў у фігурным катанні — «акселю». Апроч гэтага, ён стаў першым вядомым нарвежскім канькабежцам і фігурыстам, а таксама распрацоўваў першыя сучасныя канькі для канькабежнага спорту. Паўльсена таксама лічаць стваральнікам сучаснага канькабежнага стылю, пры якім спартсмен пераадольвае дыстанцыю з рукамі за спіной. У 1976 годзе ён быў уведзены ў Залу Славы сусветнага фігурнага катання.

Крыніцы

  1. https://nbl.snl.no/Axel_Paulsen
  2. SpeedSkatingNews.info Праверана 5 мая 2022.