Ако́ль (каз.: Ақкө́л, у перакладзе — белае возера; Аляксееўка у 1887—1997 гадах) — горад у Казахстане, цэнтр Акольскага раёнаАкмолінскай вобласці. Размешчаны на беразе возера Аколь, за 100 км на поўнач ад Астаны ўздоўж хуткаснай аўтамагістралі А1Астана — Шчучынск. Чыгуначная станцыя на лініі Петрапаўлаўск — Астана.
Прадпрыемствы чыгуначнага транспарту, рамонтна-механічны завод, цагельня, камбінат будаўніча-мантажных канструкцый, маслазавод, мэблевая фабрыка.