Акадэмія адукацыі (Мінск)

Акадэмія адукацыі
(АА)
Выява лагатыпа
Заснаваны 2023
Тып Дзяржаўны
Рэктар Алег Віктаравіч Дзячэнка
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас 220040 Мінск, вул. Някрасава, 20
Сайт akademy.by/index.php/ru/

Акадэмія адукацыі — вядучая ўстанова сістэмы дадатковай педагагічнай адукацыі дарослых у Рэспубліцы Беларусь.[1][2] Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія адукацыі» створана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у лістападзе 2023 года шляхам зліцця навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2023 № 775).[3]

Гісторыя

У 1955 годзе створана Рэспубліканская курсавая база павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі. У 1980-х гадах называецца — Рэспубліканскі інстітут удасканалення настаўнікаў. З 1992 года — Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 1997 па 2023 год — Акадэмія паслядыпломнай адукацыі. З 2023 года — Акадэмія адукацыі.

Структура акадэміі

Акадэмія ўключае факультэт і 4 кафедры ў яго складзе.

Сістэма менеджменту якасці

28—29 сакавіка 2011 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» быў праведзены сертыфікацыйны аўдыт сістэмы менеджменту якасці ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці (перападрыхтоўка кадраў на базе вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі на базе вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, метадычнае забеспячэнне дзейнасці кіраўнічых і педагагічных кадраў у межкурсавы перыяд), навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці акадэміі на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009 ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. Па выніках правядзення сертыфікацыйнага аўдыту органам па сертыфікацыі сістэм кіравання БелДІСС 4 мая 2011 года ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» выдадзены «Сертыфікат адпаведнасці».[4]

Рэктары

Крыніцы

  1. http://newsby.org/documents/sovetm/pos05/sovmin05756.htm Навіны Беларусі. Канцэпцыя развіцця педагагічнай адукацыі ў рэспубліцы Беларусь
  2. http://mozyrroo.by/files/Post_198.doc(недаступная спасылка) Пастанова міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь 28 ліпеня 2011 г. № 198 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб заснаванні дадатковай адукацыі дарослых»
  3. [https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22300775 ПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 16 ноября 2023 г. № 775 О создании государственного учреждения образования «Академия образования»]
  4. http://www.academy.edu.by/images/stories/sertif/sertif.jpg(недаступная спасылка) Сертыфікат Адпаведнасці
  5. Землякоў славутыя імёны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 17 чэрвеня 2021.
  6. Об Академии > Руководство

Гл. таксама

Метадычны летнік настаўнікаў «Альхоўка»