Азербайджанскі дзяржаўны сімфанічны аркестр імя Узеіра Гаджыбекава
Азербайджанскі дзяржаўны сімфанічны аркестр імя Узеіра Гаджыбекава
Выступ Дзяржаўнага Сімфанічнага Аркестра Азербайджана імя Узеіра Гаджыбекава ў рамках Міжнароднага фестывалю «Свет Мугама». Баку, 25 сакавіка2009 года.
Азербайджанскі дзяржаўны сімфанічны аркестр імя Узеіра Гаджыбекава (азерб.: Azərbaycan Dövlət Simfonik Orkestri) — адзін з найбуйнейшых музычных калектываў Азербайджана. Быў заснаваны ў 1920 годзе, адным з першых у СССР, па ініцыятыве заснавальніка азербайджанскай прафесійнай музыкі Узеіра Гаджыбекава.
У рэпертуар сімфанічнага аркестра ўваходзяць творы азербайджанскіх і замежных кампазітараў. Імя Узеіра Гаджыбекава аркестр носіць з 1944 года. А ў 1960 годзе ён стаў заслужаным калектывам рэспублікі. З вялікім поспехам праходзілі гастролі аркестра ў ЗША, Еўропе (Германія, Швейцарыя, Францыя, Англія), Азіі (Егіпет, Турцыя) і іншых замежных краінах.
Дырыжоры аркестра
З 1938 года на працягу доўгіх гадоў аркестрам кіраваў дырыжор Ніязаў, ганараваны на гэтай пасадзе звання народны артыст СССР.
Галоўным дырыжорам Азербайджанскага дзяржаўнага сімфанічнага аркестра імя Узеіра Гаджыбекава, пачынаючы з 1984 года з'яўляецца народны артыст Азербайджанскай Рэспублікі, кавалер ордэна «Славы», лаўрэат дзяржаўных прэмій, прафесар Раўф Абдулаеў. Ён нястомна кіруе аркестрам вось ужо больш за 25 гадоў.
Дырыжор — Фахраддин Керымаў, заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджана.