Пачынаў займацца футболам у родным горадзе Фэлтычэні, пазней далучыўся да акадэміі клуба «Палітэхніка» (Ясы). У 2010 годзе, пасля таго як «Палітэхніка» спыніла існаванне, стаў іграком новага клуба КСМС. У верасні 2011 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона 2011/12, у якім каманда атрымала перамогу ў другім дывізіёне. У сезоне 2012/13 выступаў за КСМС у Лізе I. У 2014—2016 гадах гуляў у элітным румынскім дывізіёне за КСУ і «Рапід».
У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста[3]. Стаў асноўным цэнтральным абаронцам брэстчан. У кастрычніку 2016 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Сезон 2017 пачынаў у аснове, але пазней саступіў месца на полі Андрэю Лебедзеву і Аляксею Гаўрыловічу, і звычайна з’яўляўся на полі ў выпадку іх траўм.
У снежні 2017 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе абаронцы ў казахстанскі клуб «Іртыш» з Паўладара[4]. Пакінуў «Іртыш» у ліпені 2018 года.
У жніўні 2019 года стаў іграком клуба «Фарэста» з трэцяга дывізіёна Румыніі. У 2021 годзе завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў «Шамуз».