Адрастэя — унутраны спадарожнікЮпітэра, другі па аддаленасці ад планеты пасля Метыды. Вядомы таксама як Юпітэр XV.
Адкрыццё
Быў выяўлены 8 ліпеня1979 г. амерыканскімі астраномамі Дэвідам Джуітам і Эдвардам Даніэльсанам на здымках, атрыманых з міжпланетнай станцыі «Вояджэр-2», і атрымаў часовае абазначэнне S/1979 J 1. У 1983 годзе атрымаў афіцыйную назву ў гонар старажытнагрэчаскай багіні Адрастэі.