Адкрыты чэмпіянат Азіі 1993 (англ.: Asian Open) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 20 сакавіка 1993 года ў Imperial Queens Park Hotel у Бангкоку, Тайланд. Турнір стаў восьмым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Азіі, які быў заснаваны ў 1984 годзе пад назвай «Тайланд Мастэрс» («англ.: Thailand Masters»), але быў нярэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £179,750, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў 26-гадовы Дэйв Харальд, які займаў толькі 93-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Па сённяшні дзень Харальд з'яўляецца самым нізкарэйтынгавым пераможцам рэйтынгавага спаборнцітва ў гісторыі снукера.