Абу-Гараб — пірамідальныхрам сонечнага бога Ра ў старажытнаегіпецкім Мемфісе, на беразе Абусірскага возера. Гісторыкі прымяркоўваюць яго ўзвядзенне да кіравання фараона Ніўсера (2400-я гады да н. э.), які актыўна добраўпарадкоўваў бліжэйшыя кварталы Мемфіса. Помнік быў упершыню грунтоўна даследаваны нямецкімі спецыялістамі з Егіпецкага музея ў 1898–1901 гадах.
Храм складаўся з дзвюх частак — дольнай і горнай. Першая з іх у наш час затоплена і мала даступная для археалагічнага даследавання. Адметнымі рысамі храма былі абеліск і дзевяць рэзервуараў невядомага прызначэння (магчыма, выкарыстоўваліся для збору ахвярнай крыві). На сценах храма намаляваны хеб-сед Ніўсеры і стварэнне свету богам Ра. З паўднёвага боку Абу-Гараба вучоныя выявілі сонечную ладдзю.