Аблога Родаса |
---|
Фрагмент Родаскай крэпасці. |
Дата |
26 чэрвеня — 20 снежня 1522 |
Месца |
востраў Родас |
Вынік |
Капітуляцыя крэпасці |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
каля 100 тысяч чалавек
|
6-7 тысяч чалавек (600 рыцараў і збраяносцаў, 500 наёмных салдатаў, 5000 апалчэнцаў)
| |
Страты |
30-40 тысяч чалавек
|
400-450 рыцараў і збраяносцаў, 2000 апалчэнцаў і наймітаў
| |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аблога Родаса (1522), аблога крэпасці на в. Родас, якая належала Ордэна гаспітальераў, войскамі Атаманскай Турцыі (26 чэрвеня — снежань 1522).
Перад падзеямі
У 1-й чвэрці 16 ст. Турцыя дасягнула піку сваёй магутнасці пры ўладаранні султана Сулеймана. Тымчасам, ордэн гаспітальераў працягваў сур'ёзна перашкаджаць Турцыі у Эгейскім моры і Усходнім Міжземнамор'і. Каля 1521 стала ясным, што новая атака на сядзібу Ордэна — в. Родас, не прымусіць сябе чакаць.
Сілы бакоў
Атаманская Турцыя
Каля 200 тыс. чал., вялікі флот.[заўв 1] Камандаванне — султан Сулейман.
Ордэн гаспітальераў
Каля 2000 абаронцаў, рыцараў і слугаў Ордэну. Камандаванне — гросмайстар Піліп Вілье дэ л'Іль Адам.
Аблога
Турэцкія войскі высадзіліся на Родасе 26.6.1522. Падобна як пры аблозе 1480 году, абложнікі мелі магутную артылерыйскую падтрымку, абаронцы з'яўлялі выдатную інжынерную падрыхтоўку ў абароне. Штурмы і абстрэлы працягваліся каля сямі месяцаў.
Лічыцца, што канцлер Ордэна, Андрэа д'Амарал, які быў у варожых адносінах з гросмайстрам, меў сувязь з туркамі, у лістападзе 1522 ён быў абвінавачаны ў гэтым і пакараны смерцю.[заўв 2]
Перад лістападам 1522 туркі мелі вялізныя страты, але і Ордэн страціў больш за 10 % сваіх лічэбна слабых войскаў. У снежні 1522 султан Сулейман прапанаваў вельмі ганаровыя ўмовы здачы крэпасці. Большасць насельніцтва востраву і некаторыя з рыцараў падтрымлівалі ідэю ганаровай здачы, і, пасля некалькіх асабістых сустрэч з Сулейманам, гросмайстар дэ л'Іль Адам згадзіўся з умовамі султана. Крэпасць і востраў былі здадзены.
Пасля падзей
Рыцары, разам з многімі з насельніцтва Родасу, пакінулі востраў з усёй сваёй зброяй і здабыткам, але мусілі пакінуць на востраве свае гарматы. У цікавым павароце падзей англійскі кароль Генрых VIII зафундаваў рыцарам новыя гарматы. Гэта было яшчэ да нацыяналізацыі маёмасці англійскай царквы.
Гл. таксама
Заўвагі
- ↑ Цалкам магчыма, што колькасць турэцкага войска была перабольшана сучаснікамі.
- ↑ Паводле сучаснікаў, ён так і не прызнаўся ў гэтым.
Крыніцы
Літаратура
- Eric Morse. Crusader knights, Turks and Byzantines. — Toronto, 2003.