Абла́м, або забарол — невысокая (каля 1,5 м) надбудова над абарончымі сценамі і вежамі драўляных замкаў Беларусі ў XVI—XVII стст. Служыў нагрудным прыкрыццём для абаронцаў. Меў выгляд вертыкальнай сценкі з 3—7 вянкоў, якая апіралася на кансольныя выпускі бэлек гарадзен, тарасаў і вежаў і выступала за сцены ніжніх ярусаў[1]. Аблам на вежах часцей рабілі вышэйшы — да 10 вянкоў.
Па бэльках насцілаўся верхні баявы мост з падсябіццямі[1], каб кідаць каменне і страляць у ворагаў, якія падышлі да сцяны[2]. Прарэзаны байніцамі аблам часам завяршаўся дахам з цёсу альбо дранкі і ствараў крытую баявую галерэю[1], зручную для абаронцаў[2].
Абламы мелі ўмацаванні замкаў Віцебска і Улы. У Оршы абламы ў пачатку XVI ст. былі зроблены наверсе каменных сцен і вежаў гарадскіх умацаванняў. Іх таксама рабілі і над астрожнымі агароджамі, якія мелі выгляд моцнага частаколу, напрыклад, у Віцебску і Барысаве ў XVII ст.[2]
Звычайна прыймаецца, што на землях Русі так называлася баявая пляцоўка з агароджай (брустверам, парапетам), замацаваная на версе сцяны або вежы[3][4]. Але адзначаецца, што так маглі таксама называць: агароджу (парапет, бруствер), якая прыкрывала верхні ход па сцяне з вонкавага боку[5][3], або, у каменных крэпасцях, падыманыя стаўні ці шчыты, якімі бойніцу прыкрывалі ад абстрэлу знізу[5], або самі сцены крэпасці[3].
Забаролы на землях Русі будаваліся ў XI—XIV стст. і захоўваліся пазней[4].
Зноскі
Літаратура
|
---|
Старажытныя часы | |
---|
Сярэднявечча | |
---|
Новы час | |
---|
XIX стагоддзе | |
---|
XX стагоддзе і сучаснасць | |
---|
|