Студэнтам прымаў удзел у барацьбе за незалежнасць Бангладэш ад Пакістана. Быў арыштаваны і знаходзіўся ў зняволенні. Пасля атрымання незалежнасці Бангладэш у 1971 годзе Абдул Хамід абіраўся ў Парламент Бангладэш сем разоў. У канцы XX стагоддзя ён стаў адным з лідараў партыі Авамі Ліг. З ліпеня па кастрычнік 2001 года ўпершыню ўзначаліў парламент краіны. У другі раз спікерам парламента ён стаў 25 студзеня 2009 года. Калі ў сярэдзіне сакавіка 2013 года прэзідэнт краіны Зілур Рахман з-за хваробы быў адпраўлены на лячэнне ў Сінгапур, Абдул Хамід пачаў замяшчаць яго.
Зілур Рахман памёр 20 сакавіка 2013 года і Абдул Хамід стаў, згодна з Канстытуцыяй краіны, выконваючым абавязкі прэзідэнта Бангладэш. 22 красавіка 2013 года абраны прэзідэнтам Бангладэш.