У пачатку 2011 года праходзіў прагляд у беларускім клубе «Дынама» з Мінска, аднак у выніку стаў іграком наваполацкага «Нафтана», падпісаўшы пяцігадовы кантракт[2]. У складзе «Нафтана» доўгі час выступаў за дубль. У першай палове сезона 2013, калі галоўным трэнерам навапалачан быў Павел Кучараў, стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады так і не дэбютаваў за яе, а пазней зноў стаў выступаць толькі за дубль.
Улетку 2015 года далучыўся да асновы «Нафтана». 16 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Віцебскам» (3:0). Пазней замацаваўся ў стартавым складзе навапалачан. У першай палове сезона 2016 рэдка з’яўляўся на полі з-за траўм, але пазней вярнуў месца ў старце. У сезоне 2017 быў адным з асноўных апорных паўабаронцаў навапалачан, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У 2018—2022 гадах гуляў за «Нафтан» у Першай лізе, дзе быў адным з асноўных ігракоў.
У лютым 2023 года, пасля вяртання «Нафтана» ў Вышэйшую лігу, падпісаў новы кантракт з клубам[3], аднак неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[4] і стаў іграком «Оршы»[5]. У студзені 2024 года перайшоў у «Маладзечна»[6].