Абвал гандлёвага цэнтра «Maxima» ў Рызе— катастрофа, якая адбылася 21 лістапада 2013 года а 18 гадзіне ў Рызе. У выніку абвалу даха супермаркету «Maxima XX» загінулі 54 асобы, а 38 былі параненыя[2]. Гэта была самая вялікая катастрофа ў Латвіі ад часоў атрымання незалежнасці ў 1991 годзе.
Будынак
Будынак, які абрынуўся, належаў гандлёвай сетцы Maxima. Ён быў плошчай 4750 метраў квадратных і быў здадзены ў эксплуатацыю 3 лістапада 2011 года. Кошт пабудовы перасягнуў 1,4 млн еўра[3]. Выканаўцам работ была фірма Re&Re[4]. У будынку акрамя супермаркету «Maxima XX» знаходзіўся таксама банк, пошта і салон прыгажосці. Пасля здачы ў эксплуатацыю будынак перамог у архітэктурным конкурсе[5].
Катастрофа
21 лістапада а 16:21 у супермаркеце спрацавала пажарная сігналізацыя. Персанал аднак не распачаў эвакуацыю, а заспакоіў кліентаў і праінфармаваў іх, што сігнал быў выкліканы тэхнічнай аварыяй[6]. У сапраўднасці сігналізацыя спрацавала на дым ад электразварачных прац, якія адбываліся ў супермаркеце. Дах супермаркету абрынуўся а 17:41, калі шмат народа прыйшло туды па закупы пасля працы[7].
Выратавальная акцыя
Каля 18:00 выратавальнікі атрымалі паведамленне пра абвал часткі даху. Пасля прыбыцця першых адзінак спецтэхнікі адбыўся чарговы завал, у выніку якога загінулі трое пажарнікаў. Падчас выратавальнай акцыі частка элементаў канструкцыі, які маглі абрынуцца, утрымліваліся пад’ёмнымі кранамі. Выратавальнікі праз нейкі час спынялі працы і прасілі сваякоў загінуўшых тэлефанаваць родным, што апынуліся пад заваламі. Дзякуючы гэтаму знаходзіліся новыя ахвяры[8].
Прычыны катастрофы
Прычыны катастрофы невядомыя. Паліцыя мае тры гіпотэзы: заганы праекта і няправільны будаўнічы нагляд, заганнае выкананне ці змяшчэнне на даху цяжкіх матэрыялаў у сувязі з размешчаным там зімовым садам[8]. Тэрарыстычны акт — выключаецца.
Ахвяры
Загінулі ў асноўным жыхары рыжскага раёна Zolitūde. Падчас другога абвалы загінулі трое пажарных[8].
Вынікі
Прэзідэнт Латвіі абвясціў 23-25 лістапада днямі нацыянальнай жалобы. Дадаткова 23 лістапада а 10 гадзіне ў краіне прайшла хвіліна цішыні[11]. У салідарнасць з латышамі 24 лістапада нацыянальную жалобу абвясцілі ў Літве і ў Эстоніі.
Бурмістр Рыгі паабяцаў пабудаваць на месцы трагедыі помнік, прысвечаны ахвярам[12].
27 лістапада прэм’ер Латвіі Валдзіс Даброўскіс падаў у адстаўку, беручы пэўную адказнасць за катастрофу[13].
Зноскі
Спасылкі