Ісчыгуаласта і Талампая (ісп.: Parque provincial de Ischigualasto, ісп.: Talampaya) — даліны на заходняй ускраіне аргенцінскіх гор Сьера-Пампеанас. Аб'екты са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
На іх тэрыторыі знаходзяцца два аднайменныя Нацыянальныя паркі. З’яўляюцца аднымі з буйнейшых палеанталагічных і археалагічных паркаў у свеце. Плошча — 275 369 га.
Талампая — адзінае месца на планеце Зямля, дзе знойдзены акаменелыя фрагменты ўсіх прадстаўнікоў флоры і фаўны трыясавага перыяду (250—205 млн гадоў таму).
Нацыянальны парк Ісчыгуаласта знаходзіцца ў правінцыі Сан-Хуан і вядомы таксама пад назвай «Лунная даліна». У ім захаваліся акаменеласці дрэваў і жывёл, якія адносяцца да 25 розных родаў. Дзіўным феноменам Ісчыгуаласта з’яўляецца «Згублены горад» — тэрыторыя з мноствам геаметрычных формаў з пяску і каменя.
Фармаванне гэтага дзіўнага ландшафта адбывалася на працягу мільёнаў гадоў пад уплывам вятроў і дажджоў.
На тэрыторыі паркаў знойдзены сляды старажытнай культуры інкаў.
Літаратура
- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.