Іслам у ФінляндыіІсла́м у Фінля́ндыі (фінск.: Islam suomessa, шведск.: Islam i Finland) — рэлігійны рух на тэрыторыі Фінляндыі, удзельнікі якога спавядаюць іслам як частку свайго светаўспрыняцця ці этнічнай ідэнтычнасці. ГісторыяУ XIX стагоддзі іслам на тэрыторыі Фінляндыі быў прадстаўлены выключна фінскімі татарамі, які належалі да гістарычных нацыянальных меншасцей. Фінскія татары прыбылі ў краіну ў якасці купцоў і салдат, якія адслужылі вызначаны ў Расійскай імперыі тэрмін ваеннай службы. Пазней да іх далучыліся члены сем’яў. З канца XX ст. колькасць мусульман у Фінляндыі вельмі ўзрасла з-за іміграцыі. Фінская ісламская асацыяцыя (фінск.: Suomen Islam-seurakunta) была заснавана ў 1925 годзе. На практыцы гэтае таварыства прымае ў свае рады толькі асоб татарскай меншасці (ці турэцкага паходжання). У 1960 годзе скончылася будаўніцтва будынка Татарскай мусульманскай абшчыны ў Хельсінкі, дзе маецца памяшканне мячэці, бібліятэка, навучальныя класы і адміністратыўныя офісы.[1] Этнічныя групы мусульман у Фінляндыі
Сучасны станЗгодна з ацэнкамі, на 1999 год у краіне налічвалася каля 20 тысяч мусульман. У 2010 годзе іх колькасць перавысіла 55 тысяч. У Хельсінкі дзейнічае 10 мячэцяў, сярод якіх: татарская мячэць, пакістанская мячэць, турэцкая мячэць. Мячэці ў Хельсінкі — гэта дастаткова вялікія малельныя залы, у большасці выпадкаў арандаваныя. Выключэннем з’яўляецца асобна стаячая мячэць у горадзе Ярвенпяа ў 40 км ад Хельсінкі. Гэтая мячэць была пабудавана ў 1944 годзе і доўгі час была самай паўночнай мячэццю ў свеце. У краіне дзейнічае Ісламская партыя Фінляндыі (фінск.: Suomen islamilainen puople), адным з кіраўнікоў якой быў Абдула Тамі — фін, які прыняў іслам. Рост колькасці мусульман у краіне прыводзіць да развіцця розных форм грамадскіх адносін, адпавядаючых ісламскім рэлігійным патрабаванням: у басейнах для мусульманак адводзяцца асобныя гадзіны, і яны прыходзяць плаваць у спецыяльных купальніках, якія закрываюць цела; у радзільных дамах па патрабаванню мусульманак ім прадастаўляюць урачоў-жанчын; адчыняюцца крамы, дзе прадаюцца мяса і іншыя прадукты «стандарту халяль». ЗноскіСпасылкі
Information related to Іслам у Фінляндыі |