Ірэна Вейсайтэ
Ірэна Вейсайтэ (літ.: Irena Veisaitė; 9 студзеня 1928, Каўнас — 11 снежня 2020, Вільнюс) — савецкая і літоўская літаратуразнаўца, тэатразнаўца і тэатральны крытык, грамадскі дзеяч; аўтар прац па літаратуры Заходняй Еўропы і гісторыі тэатра. БіяграфіяНарадзілася ў Каўнасе ў яўрэйскай сям’і. У 1934—1941 гадах вучылася ў Каўнаскай гімназіі імя Шолам-Алейхема з навучаннем на ідышы. Падчас Другой сусветнай вайны ў Каўнаскім гета страціла бацькоў. У маці атрымалася перадаць яе літоўскай сям’і, якая хавала яе да прыходу Чырвонай Арміі. У 1947 годзе скончыла Віленскую сярэднюю школу імя Саламеі Нерыс. У 1953 годзе скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе вывучала нямецкую мова і літаратуру. У 1963 годзе ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук («Позняя лірыка Гейне: „Рамансера“»). У 1953—1997 гадах выкладала ў Віленскім педагагічным інстытуце (пераўтвораным у 1992 годзе ў Віленскі педагагічны ўніверсітэт) курсы заходнееўрапейскай літаратуры, нямецкай літаратуры, гісторыі тэатра XX стагоддзя. З 1965 года дацэнт; у 1999 годзе ганаравана званнем ганаровага прафесара Віленскага педагагічнага ўніверсітэта. З 1963—1964 гадоў вядомая як тэатральны крытык. Памерла на 93 годзе жыцця 11 снежня 2020 года ў Вільні ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі[3]. Навуковая дзейнасцьАпублікавала звыш 200 артыкулаў у Літве і іншых краінах. Складальнік некалькіх кніг; суаўтар школьных падручнікаў. Грамадская дзейнасцьУ 1990 годзе разам з прафесарам Чаславам Кудабай стала сузаснавальнікам фонду адкрытай Літвы (Atviros Lietuvos Fondas). Да 1993 года была віцэ-старшынёй праўлення Фонду адкрытай Літвы, у 1993—2000 гадах старшыня праўлення. Член праўлення Інстытута адкрытага грамадства (Будапешт) і іншых міжнародных няўрадавых арганізацый, член кураторыўма культурнага цэнтра Томаса Мана ў Нідэ, член Літоўскага нацыянальнага камітэта ЮНЕСКА, мастацкага савета Міністэрства культуры Літвы. Узнагароды і званні
Кнігі
Зноскі
СпасылкіInformation related to Ірэна Вейсайтэ |