У 1933—1934 гады начальнік Генеральнага штаба, у 1937—1938 — міністр абароны. З верасня 1940 года — дыктатар Румыніі. У лістападзе 1940 года падпісаў пагадненне пра далучэнне Румыніі да восі Берлін—Рым—Токіа, у саюзе з Нацысцкай Германіяй пачаў вайну супраць СССР.
У час народнага паўстання 1944 года арыштаваны. Як ваенны злачынец пакараны смерцю паводле прыгавору народнага трыбунала Бухарэста.