У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Немет.
Імрэ Немет (23 верасня 1917 — 18 жніўня 1989) — венгерскі лёгкаатлет, які спецыялізаваўся ў кіданні молата. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1948 года з вынікам 56,07 м. Таксама выйграў бронзавы медаль Алімпіяды 1952 года, паказаўшы вынік 57,74 м. 12-разовы чэмпіён Венгрыі. На чэмпіянаце Еўропы 1946 года заняў 4-е месца, і 6-е месца на чэмпіянаце Еўропы 1954 года.
Яго сын Міклаш Немет — алімпійскі чэмпіён 1976 года ў кіданні дзіды.
Сусветныя рэкорды
- 14 ліпеня 1948 — 59,02 м
- 4 верасня 1949 — 59,57 м
- 19 мая 1950 — 59,88 м
Зноскі