У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Пешыч.
І́ван Пе́шыч (харв.: Ivan Pešić; нар. 17 сакавіка 1989, Рыека, Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя) — харвацкі гандбаліст. Варатар беларускага клуба БГК імя Мяшкова. Чэмпіён Беларусі 2014, 2015 і 2016, уладальнік Кубка Беларусі 2014, 2015 і 2016, сярэбраны прызёр SEHA-лігі 2014 і 2015[1].
Клубная кар'ера
Выступаў у 2008—2009 гадах за «Веспрэм» (Венгрыя), у 2009—2012 гадах за «Заграб» (Харватыя), у 2012—2013 гадах за «Марыбар» (Славенія). З чэрвеня 2013 года гулец беларускага БГК імя Мяшкова[1].
Зноскі
Спасылкі