Іван Мазепа — Іва́н Сцяпа́навіч Мазе́па-Калядзінскі (укр.: Іва́н Степа́нович Мазе́па-Колединський, польск.: Jan Mazepa Kolędyński; 20 сакавіка 1639 — 21 верасня 1709) — гетман Украіны ў 1687—1709 гг.
Спачатку падтрымліваў супрацоўніцтва з Масквой, але палітыка Пятра I ва Украіне ў перыяд Паўночнай вайны прывяла да разрыва Мазепы з Расіяй. У 1708 годзе дамовіўся з Карлам XII пра далучэнне да антымаскоўскай кааліцыі. Пасля паражэння шведскай арміі пад Палтавай эміграваў. Памёр у Бендэрах (цяпер Малдова), пахаваны ў Галаце (цяпер Румынія).
Мазепа быў адлучаны ад царквы за здраду клятве, якая была дадзена на крыжы і Евангеллі, а таксама за шэраг іншых супрацьцаркоўных дзеянняў[5]. Шматлікія звяртанні ўкраінскіх культурных і палітычных дзеячаў у ХХ стагоддзі аб скасаванні анафемы Мазепе, у тым ліку апошняя за часам (2008 год) адозва прэзідэнта Віктара Юшчанкі да РПЦ не дала ніякіх вынікаў[6].
Вобраз у культуры
Вобраз гетмана сучаснымі ўкраінскімі ўладамі ўключаны ў лік нацыянальных героеў Украіны. На яго айчыне ў 2008 годзе яму адкрыты помнік, у Кіеве імем Мазепы названая вуліца, у 2016 годзе помнік адкрыты ў Палтаве.
У свой час Мазепа падтрымліваў развіццё навукі і царквы на ўкраінскіх землях. Дзякуючы яго ахвяраванням былі збудаваныя шмат цэркваў і сабораў у Кіеве і іншых гарадах Украіны, што з’яўляюцца цяпер іх акрасай. Менавіта пры Мазепе Кіева-Магілянскі калегіум набыў статусу акадэміі, што дзейнічае і зараз.
Гістарычныя падзеі навакол і сама асоба Івана Мазепы натхнялі шмат якіх мастакоў літаратуры і музыкі. Вобраз Мазепы адлюстраваны ў творах наступных аўтараў:
У 2001 годзе рэжысёрам Юрыем Ільенкам быў зняты фільм «Малітва за гетмана Мазепу»
«Маzепа fest» — назва штогадовага рок-фестываля, які стартаваў 6 чэревня 2003 года ў Палтаве.
Вобраз Мазепы замацаваны на купюры ўкраінскай нацыянальнай грашовай адзінкі — грыўня (10 грывень).
Зноскі
Галерэя
Спасылкі
Іван Мазепа — продкі |
---|
|
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|