Ёган[4] або Іаган Штра́ус (бацька) (ням. Johann Strauß, 14 сакавіка1804, Вена — 25 верасня1849, Вена) — аўстрыйскікампазітар, скрыпач і дырыжор. Родапачынальнік музычнай дынастыі Штраусаў. Трое яго сыноў — Іаган, Ёзэф і Эдуард — таксама сталі вядомымі кампазітарамі. Спадчына кампазітара налічвае 251 твораў (з іх 152 вальсы). Гэта спадчына была беражліва захавана яго сынам Іаганам Штраусам-малодшым і выдадзена ў 1889 годзе ў Лейпцыгу.
Працы
Некаторыя з напісаных ім твораў:
Вальсы (152): Жыццё — гэта танец (Das Leben ein Tanz), Вальс галубак (Taüberl-Walzer), Вальс Венскай душы (Wiener-Gemüths-Walzer), Песня Дуная (Donau-Lieder), Дэманы (Mephistos Hollenrufe), Тальёні-вальс (Taglioni-Walzer), Вальс Баядэрак (Bajaderen-Walzer), Электрычныя іскры (Elektrische Funken), Збавіцель ад усіх клопатаў (SorgenBrecher), Венскі вальс (Der Wiener Walzer).
«Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»
— Адказ Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі