Іаган Вольфганг Дзёберайнер[4] (ням.: Johann Wolfgang Döbereiner; 13 снежня 1780, Хоф — 24 сакавіка 1849, Ена) — нямецкі хімік.
Біяграфія
Іаган Вольфганг Дзёберайнер нарадзіўся ў баварскім мястэчку Хоф ў сям'і рамізніка. Не маючы магчымасці атрымаць сярэднюю адукацыю, Дзёберайнер старанна займаўся самаадукацыяй і змог здаць экзамены на пасаду памочніка аптэкара. Каб атрымаць права ўзначальваць аптэкі, у 1800—1803 гг. ён вывучаў натуральныя навукі ў Страсбургу. Вярнуўшыся ў Германію, Дзёберайнер з-за недахопу сродкаў і цэхавых абмежаванняў фармацэўтаў не змог ажыццявіць свае планы. Яго спробы арганізаваць вытворчасць і продаж хімічных рэчываў, а таксама заснаваць навучальную ўстанову па падрыхтоўцы хімікаў-тэхнолагаў таксама не ўвянчаліся поспехам. Тым не менш, шматлікія публікацыі Дзёберайнера аб удасканаленні спосабаў атрымання розных рэчываў былі з ухвалой сустрэты спецыялістамі, і ў 1810 годзе ён пры садзейнічанні І. В. Гётэ быў запрошаны ў Енскі ўніверсітэт на пасаду прафесара.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|