У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Валенберг.
Ёран (Георг) Ва́ленбе́рг (шведск.: Göran Wáhlenbérg; 1 кастрычніка 1780, Кропа, Вермланд, — 22 сакавіка 1851, Упсала) — шведскі батанік.
З 1792 года вывучаў ва Упсальскім універсітэце прыродазнаўчыя навукі; у 1801 годзе атрымаў месца пры прыродазнаўчым музеі ва Упсале, падарожнічаў з батанічнаю мэтай па Скандынавіі, Швейцарыі і Карпатам.
З 1826 года — прафесар батанікі ва ўніверсітэце ва Упсале.
У гонар Ёрана Валенберга названы род прыгожаквітнеючых раслін з сямейства Званочкавыя — Wahlenbergia Schrad. ex Roth, 1821 (Валенбергія).
Асноўныя працы
- «Geographisk och Economisk Beskrifning on Kemi Lappmark» (Стакгольм, 1804) (шведск.)
- «Kamtschadalische Laub- und Lebemosse» (Берлін, 1811) (ням.)
- «Flora lapponica» (Берлін, 1812) (лац.)
- «De climate et vegetatione Helvetiae septentrionalis» (Цюрых, 1813) (лац.)
- «Flora Carpatorum» (Гётынген, 1814) (лац.)
- «Flora Upsaliensis» (Упсала, 1820) (лац.)
- «Flora suecica» (Упсала, 1824—1826, 2 тома; другое выданне 1831—1833) (лац.)
Зноскі
- ↑ а б Kroppa kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/VA/13291/C/4 (1760-1810), bildid: C0038019_00104, sida 163 Праверана 26 мая 2019.
- ↑ а б в г Wahlenberg, Georg (Göran), — 1921. — Т. 31. — С. 331. Праверана 2 жніўня 2020.
- ↑ а б Uppsala domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/ULA/11632/F/5 (1836-1861), bildid: C0004351_00067 Праверана 1 чэрвеня 2019.
- ↑ Wahlenberg, Göran Georg // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/94325586 — Svenskagravar.se. Праверана 2 жніўня 2020.
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|